Серада

Надышла серада - гэта час азірнуцца назад,
узгадаць тыя справы, што я завяршыў паспяхова.
Хутка выпусціць першае лісце абуджаны сад,
І паўстане прад светам маё друкаванае слова.

Серада - гэта роздум над сэнсам пражытых хвілін,
Гэта кропка зваротнага ліку, дарогі палова.
Скрозь нябёсы вясны на радзіму вяртаецца клін ...
Да мяне так раптоўна аднойчы вярнулася мова.

Я сярэдняга ўзросту, і гэта мая серада.
Мне агледзецца трэба, зрабіць неўзабаве высновы,
Бо ўцякае жыццё, як праз тонкія пальцы  вада.
Час настане, i я растваруся ў паветры вясновым.
09.04.2014


Рецензии
"Надышла серада" - пасярэдзіне сумна сядзець,
трэба рухацца хутка наперад,
каб не загразнуць у ціне,
не заблытацца ў клейкім густым павуцінні,
не запляснець, не патаўсцець, не падурнець.

Варужка Яешня-Тутошня   14.07.2014 16:13     Заявить о нарушении
Ага. Патрэбна нешта рабiць!

Вершы   25.08.2014 09:40   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.