чаго чакаць...

Калісьці паглядзіш у вочы -
А там пустэча, боль застылы...
Я некалі не спала ночы
І гэта адабрала сілы.

Як быццам і жыцця не маю.
Блукаю ў свеце нібы цень...
І зоркі ў небе дагараюць,
І цемра замяніла дзень.


Рецензии