Чацвер

Чацвер прынёс турботы будных дзён
І галаўнога болю злыя хвалі.
Так адгукнуўся бессані палон -
Мне вершы ўчора спаць перашкаджалі:

Раіліся ў няшчаснай галаве,
І, што я не рабіў, не лезлі вонкі.

Вось сумны вынік: тулава плыве
Само сабой - да ложка.

Ціхі, тонкі
Я чую нечы голас, нібы піск.
Ён думаць, разважаць перашкаджае.
Паўзе ўгару адвечны здраднік – ціск,
І выбухам сусветным пагражае.

Хутчэй бы акунуцца ў бездань сну
I зноў набыць растрачаную волю!
А заўтра адчыніць акно ў вясну,
Каб усміхнуцца сонейку -  без болю.
10.04.2014


Рецензии
1."Само сабе - да ложка."
А может - "Само сабой - да ложка." ???
2. "А заўтра" - может "Назаўтры" красіў-ў-ўшы...

Олег Буйницкий   17.11.2014 21:47     Заявить о нарушении
Дзякуй за заўвагi, Алег!

Вершы   26.12.2014 00:15   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.