Чорны птах
Я моўчкі лятаў над зямлёй,
Над снегам засыпаным дахам,
Над дворам, над хатай тваёй…
Зямовага сонца праменні
Не грэлі пад час і зусім.
У гэтыя злыя імгненні
Я ператвараўся у дым,
Які апускаўся пад вечар
На вуліцу, дзе ты жывеш,
На вусны тваі і на плечы,
Пакуль па дарозе плывеш.
Анёл с залатымі крыламі,
Далёка зусім ты цяпер.
Але, ўсё, што ёсць паміж намі,
Навек захаваю, павер.
Даруй мне ўсё, чым пакрыўдзіў,
Інакш я загіну ў імгле,
Якую цяпер зьненавідзеў,
Калі закахаўся ў цябе....
Свидетельство о публикации №114041010468
Калісті я быў чорным птахам,
калісьці.
Рады сустрэчы, знаёмству.
Вершы 11.04.2014 11:23 Заявить о нарушении