Плачуць цюльпаны...
Нікнуць лістамі да самай зямлі
Ў ціхай жалобе, ў журбе вінаватай,
Што паспяшаліся, рана ўзышлі.
Спалі б у цёплай зямельцы да мая,
Спалі б – не бачылі слёз і бяды,
Як напаткала нядолечка злая,
Маму забрала ад нас назаўжды.
Ціхую неслі. Вачэй не адкрыла,
Ў мёртвыя кветкі прыбрана да ног.
Можа цюльпаны ёй сталі нямілы,
Ці апастылеў ёй родны парог?
Мама ж цюльпанаў букеты любіла,
Што расцвіталі ў двары па вясне…
З’ела хвароба апошнія сілы,
Вечны спачынак дала ў вечным сне.
Мама, цюльпаны твае расцвітаюць,
Плачуць зялёнай сірочай слязой…
Хай жа квітнеюць , як вечная памяць,
Светлыя вёсны над хатай тваёй.
красавік 2002
Свидетельство о публикации №114040905494
Лариса Геращенко 16.03.2020 10:04 Заявить о нарушении
Спасибо, Лариса.
Клавдия Семеновна 03.04.2020 13:02 Заявить о нарушении