Памяцi Рыгора Барадулiна

2 сакавіка 2014 г. адышоў у лепшы свет Рыгор Барадулін – апошні Народны Паэт Беларусі. 10 красавіка — саракавіны.

............."Узятыя на смерць павінны жыць." (Р.Барадулін)


Сорак сутак у смутку зямля –
па сыночку любімым.
Ці ты чуеш, Паэце, здаля,
як гаруе Радзіма?
Па табе лугавіны, палі –
у жалобным шматроссі.
А над імі ляцяць жураўлі –
і галосяць, галосяць…
Па табе гоняць хвалі жальбы
учарнелыя рэкі.
У заплаканых хмар ад журбы
паапухлі павекі.
Хоць і пахне навокал вясной,
у душы – настальгія:
па табе, як па згубе сваёй,
плачуць сэрцы людскія.
Колькі дзён немагчыма суняць
слёзы бліжніх і дальніх!
Ды жывуць твае словы – гучаць
у радках геніяльных!
Ты чародкаю кніг
асвяціў беларушчыну ў свеце.
Колькі вершаў тваіх –
чыстым жэмчугам у Інтэрнэце!
Колькі ты і сям’і, і сябрам
назбіраў успамінаў!
Колькі людзям цяпла, і дабра,
і любові пакінуў!
Ты аддаў чалавецтву даўгі –
і ўзышоў у нябёсы,
і адтуль, дзе пануюць багі,
ззяеш зоркаю Боскай.

Паглядзі: зноў ляцяць журавы
над Вушаччынай роднай!
Нат узяты на смерць, ты жывы!
На вякі бессмяротны!

9.04.2014


Рецензии
Знаёмы верш. І што?

Лаззаро   30.04.2014 23:56   Заявить о нарушении
Проста гэта твой верш, ты яго напiсала. Ты ведала раней пра гэты форум на тут.бай?

Вершы   01.05.2014 15:00   Заявить о нарушении
Беларускiя вершы самыя прыгожыя

Геннадий Жигарев   12.05.2014 22:42   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.