Панядзелак
Ажывае ўва мне надзея.
Я з сябе выганяю злыдня,
Што само па сабе – падзея.
Баязліўца ганю і скнару,
І, з сумленнем сваім сам-насам,
Забіваю ў сабе пачвару –
Вырываю ляноту з мясам.
Быць станоўчым заўжды прыемна.
Трэба з думкамі жыць у згодзе,
Не губляючы час дарэмна,
I жыццё не ўпустую пройдзе.
07.04.2014
Свидетельство о публикации №114040800538
Ён тады любiу узяць чарку i менавiта таму
ён напiсау: АД ПАНЯДЗЕЛКА ДА ПАНЯДЗЕЛКА СЛАДКА ПЬЕЦЦА НАМ ГАРЭЛКА.
I так на кожны дзень, усяго не памятаю, але:
РАНА СКОНЧЫЛI РАБОТУ, ЯШЧЭ ВЫПЬЕМ I У СУБОТУ...
Выдатны быу час...
Майкл Ганкин 14.09.2014 01:55 Заявить о нарушении