Адно не маучы!

Прабачай! Можа гэта й ня нова:
Ад душы ты забрала ключы!
Адгукніся ў адказ хоць бы словам
Адным словам! Адно ня маўчы!

Бяз цябе ўсе планы струхнелі,
І ня сняцца больш сны ўначы
Чую словы, што сэрца мне грэлі
Адгукніся! Адно ня маучы!

Бо душа бяз цябе так збалела,
Ў сэрцы холад, што хоць ты крычы
Адагрэй, як адна ты умела
Адным словам! Адно ня маўчы!


Рецензии
Эх, жанчыны! То ім рот не закрыць, то змаўкаюць назаўсёды. І тое, і тое - дрэнна.
Зноў маленькая заўвага:

(восьмы радок) Адгукніся! Адно ня маучы!

трэба маўчы - у нескладовае.

Вершы   14.04.2014 13:31     Заявить о нарушении