Прыдзi, дачушка, да мяне...
Да мамы ціха прытуліся,
І ў светлым, як дзяцінства, сне
Са мною крыўдай падзяліся.
Ці ж я не бачу, як твае
Туманіць боль тугою вочы,
Нядоля павуцінне ўе
У юным сэрцайку дзявочым.
Я так хачу твой боль забраць,
Каб зноў, як ластаўцы над хатай,
Табе шчасліва шчабятаць
І быць і вольнай, і крылатай.
Прыгожая, нібы вясна,
Ты на крыло ўзнялася рана
І на зладзея-каршуна
Ўглядаешся зачаравана.
Нырае ў хмары напралом,
Які ён дужы і прыгожы,
Як лоўка рэжа ён крылом
Тугі прастор над раздарожжам.
А там, дзе ссохлі бур'яны,
У бруднай шэрай каляіне,
Ужо чакаюць груганы:
О, ён жа нешта ім пакіне!..
Дачушка, ластаўка мая,
Я за цябе адну малюся,
Хай мне згарчэе удвая,
Твой грэх і боль сцярпець бяруся.
Дык прытуліся ж да мяне
І казку маміну паслухай...
Няхай нядолечка міне
І сэрцайка не поўніць скрухай.
Свидетельство о публикации №114040709324
Людмила Третьякова-Брановская 20.06.2014 20:52 Заявить о нарушении
І вам дабра!
Клавдия Семеновна 21.06.2014 13:33 Заявить о нарушении