A limine
Я іду па дарозе. Шукаю прыстанак.
У душы вар'яцеюць шалёныя хвалі мора
І хістаюцца іскры выбухоўных маланак.
Contra spem spero.
Я па крузе блукаю, здаецца, у стоме.
У пустэчы гучыць немы голас мой.
Марны лямант у пустыні. Дрыжаць далоні.
Зводзіць з розуму супакой.
Dum spiro spero.
Незнаёмец, прашу, ты грамчэй пазаві.
Я прыйду да цябе скрозь зацвілую золь.
Стану побач ціхутка. Зірнем візаві -
І пазбавіцца моцы заінелы боль.
In spem adducti.
Поплеч, поруч вярнемся ў пенаты.
- Трымай сэрца. Прайдзем праз імглу?
Лёс не ўвозьмецца блытаць карты.
Я не знікну. Не прывід. Я не памру.
In has spe vivo.
___________________________________________
Contra spem spero — без надзеі спадзяюся.
Dum spiro spero - пакуль дышу - спадзяюся.
In spem adducti - акрыленая надзеяй.
In has spe vivo - гэтай надзеяй жыву.
Свидетельство о публикации №114040700492
Дзякуй.
Аляксандра Фагот 16.07.2014 15:51 Заявить о нарушении