Тайны знак
Даў мне Бог прасачыць з вышыні.
Нібы клятву, што час нам пакіне,
Яшчэ цёплыя летнія дні.
Тайны знак. Бо другія ня знаюць
Як яго прачытаць ці знайсці.
Трэба толькі да роднага краю
Ды з душой табе роднай прыйсці!
Трэба з ёю каваць мары-планы,
Часам нават ісці напрасткі.
Будзе шлях тады Богам жаданы,
Шчасця новага ўзыйдуць расткі.
Зразумеў боль душы я сягоння,
Калі Свіцязь плыла пад крылом.
Бо Літвы страрадаўняй Пагоня -
То з каханай пакінуты дом!
Свидетельство о публикации №114040704353