Калi б ты падыйшоу...
Каб паверыў, што я не вар'яцкі,
Мабыць, ты б зразумеў, па чыёй тут віне
Сярод поля сяжу па-басяцкі…
Я б табе распавёў (каб упэўнены быў,
Што таксама ты выхадзец з волі),
Як на поўначы час запаволенна плыў,
Калі марылі мы аб раздоллі.
Я б табе паказаў, як марудна ідуць
Праз туман белакрылыя промні,
Што кранаюцца нас і ад гэтага мруць,
Пакідаючы шопат: «Запомні!»
Гэты шопат табе не адчуць, не паняць,
Бо не быў ты ў маленстве на волі…
У цябе не было, а таму ні адняць,
Забароненна чэснае долі…
Мабыць, ўсё патаму, што даўно я жыву
Пры забытым, святым… ды у полі…
Што даўно я люблю толькі тую ўдаву,
Што умірае ў нявыразным болі…
Свидетельство о публикации №114040710981