На спатканне

Бягу на спатканне!Нясуць мяне ногі.
Хвалююсь ад шчасця,ў дыму галава…
Як жа  я доўга шукала сустрэчы,
І вось яна тут –ужо чакае сама!
Садок,як убачыў мяне ў гэтым месцы,
Ажно  засмяяўся,як я  падыйшла.
"Як жа я доўга ішла,мой садочак,               
Хутчэй мне павер-я тут, я жыва!"               
Да кожнага  дрэўка з пяшчотай бягу,
Кранаю рукамі і глажу па цельцу. 
Я  гэтак  кахаю садочак - люблю!
Заўсёды жыві ты ў раненым сэрцы.
Няма болей шчасця,чым гэта сустрэча,
Тут  кожнае  дрэўка  кахае  мяне.
Доўгай была з тым садочкам разлука,
І  бачыла  часта  яго  я  ва сне!


Рецензии