Памяц Р. Барадул на
У небе паэзіі дзён,
Ды хмара яе затуліла,
Асыпаўся велічны клён.
Вясеннімі цёплымі днямі
Пайшоў ты ад нас назаўжды,
Але не заціхне між намі
Твой голас, а значыць і ты...
Чытала я розныя вершы,
І хай мне прабачыць Сусвет,
Але Барадулін, ён першы
І самы любімы паэт!
Ён мову бацькоўскую песціў,
Складаючы некалькі слоў,
Каб стала народнаю песняй
Суквецце з цудоўных радкоў.
Я памятаць буду заўсёды
Выбітны "рыгораўскі" верш!..
Апошні НАРОДНЫ з народа,
У сэрцы маім ты жывеш!
Свидетельство о публикации №114040611512