Выратуй душы

Жоўтае сонца, блакiтнае неба,
Збан малака і кавалачак хлеба –
Што яшчэ трэба табе, чалавек?
Што табе трэба?

Кветак вясновых дыван каляровы,
Сценамі ўсталі лясы і дубровы –
Толькі чаму ты маўчыш, чалавек,
Хмурачы бровы?

Толькі наступіш на коўдру з лістоты,
Думкі пачуеш далёкай істоты.
Хто ты на гэтай зямлі, чалавек?
Ведаеш, хто ты?

Дожджык напоіць, а вецер - абсушыць.
Гэтае дзіва так лёгка парушыць.
Стань для прыроды сваім, чалавек, -
Выратуй душы…
Тых, за каго ты ў адказе.
04.04.2014


Рецензии
Вітаю цябе Сяргей!Глыбокі Філасофскі,прыгожы верш,як гэта я яго не бачыла раней?.. Вельмі спадабалася,малайчына!З павагай да вас

Людмила Шаблыко   01.09.2014 12:51     Заявить о нарушении
Дзякуй, Людмiла. Вельмi прыемна!!!

Вершы   02.09.2014 01:45   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.