Прыкметы старасьветчыны

Прыкметы старасьвеччыны.

Прыкметы старасьвеччыны маёй  -
Апошнія Бабруйска брукаванкі*!
Нясу я вас між небам і зямлёй,
Так як нясуць у памяці каханых…

Міжрэчышч старадаўняе жыцьцё!
Сьляды твае мы кожны час губляем,
Як камень, што ў маленстве я знайшоў,
Нэандэртальскай косткай свірдлаваны…

У Козьзім Рагу няма палацаў пана
І сада панскага, мабыць, няма…
Куды ж цяпер, там ластаўка лятае,
Каму цьвіце сіроціна-вясна?...

Але жыве з нясьмертнага юнацства,
Насьціл не спрахшы, пругкі і драўляны,**
Ляціць над Сожам, бязважкасны, як мара…
І лебедзі за ім зачаравана…

Прыкметы старасьветчыны маёй,
Шляхі яе і лёсу скрыжаваньні! 
Імкнусь да вас стрывожанай душой,
Як у жаданьнях, закаханый да каханкі.
                1.02.14.
* - як не памыліўся па-расейскі гэта называецца «булыжная мостовая».
** - мост з драўляным насьцілам у гомельскім парку над Сажом.


Рецензии