Забыты шлях да старых хат

Узгоркi ўздымуць на далонях
Забыты шлях да старых хат.
Худы калодзеж будзе вельмi рад
I журавель праснецца ў тонях.

З вадою роднай адгукнецца
Заможны лес з сваiм гушчарам,
I як у дзяцiнстве, па- за хмарай,
Птушыным гоманам пральецца.

Малюнак з часам не цямнеe,
Як з бурштыну святыя краскi.
Зноў ажывуць раптоўна казкi,
Iх дождж грыбны ў полi сее.

Шумiць агонь, злуецца ў печы,
Што вечар цемрай хату абгарнае.
Газнiчка зоркай дробнай дагарае
I гэта будзе ўспамiнкам вечным.



Сяргей Брандт,  24.09.2012               


Рецензии