Дзве пралескi, як дзве палавiнкi душы!
Палажыў я табе на далоні
Я знайшоў іх у сіняй цішы
Каля возера Свіцязь сягоння.
Белы лёг паміж іх анямон
Знак пяшчоты і добрай надзеі,
Калі сэрцы атуліць нам сон,
Да жыцця ён іх зноўку сагрэе.
Няхай гэты маленькі букет
Праз гады беражэ ўспаміны,
Пра той час, як вядомы паэт
Маліў позірк у любай дзяўчыны.
Ды ня ён атрымаў позірк той,
Як нам кажуць паданні старыя
Стаў Путкамер прад аналой
Поруч з ім Верашчака Марыя.
Хай напомніць пралесак блакіт,
Роднай Свіцязі сінія хвалі,
Неба сінь і ялін малахіт,
Дзе мы шчасця пралеску шукалі!
Свіцязь - возера на радзіме Адама Міцкевіча ў Навагрудцкім раёне, Рэспубліка Беларусь
Марыя Верашчака - першая каханaя Адама МІцкевіча
Граф Ваўжынец Путкамер - муж Марылі Верашчакі
Свидетельство о публикации №114040510953