Надзея

Пачакай, не ляці... Што спяшаеш ты час?
У небе зоркі гараць, колькасць іх не радзее.
Запытай у сябе, што патрэбна для нас?
Можа нас і няма, толькі марны надзеі.

Ці твае, ці мае. Тут адказу няма.
І знайсці нам яго мабыць моцы не будзе.
А жыццё ўсё ідзе. Не кажы, што дарма.
Можа хтосьці калісьці і нас не забудзе.


Рецензии