МОЙ КРАЙ
Там дзе Шача-рачушка бяжыць,
I дзе хвоi ляцяць з паднябессем
Там мой Шацак, мястэчка ляжыць.
Дзе млыны i бабровыя гоны --
Водны шлях па рацэ пралягаў,
Там Ян князь Радзiвiлл бласлаўлёны…
Той зямлi свой паклон аддаваў.
Прыпеў:
Край рамонкавы, край васiльковы,
Край, дзе спадчына ўдумках бацькоў,
Край матулiнай роднае мовы,
Край, што ў песнях жыве журавоў.
Давялося мне там нарадзiцца,
Дзе калiсьцi Аскеркi жылi...
Чысцiнi з таямнiцы напiцца,
Я не ведаю лепшай зямлi.
Давялося мне там нарадзiцца,
Па жытнёваму полю хадзiць,
Нiзка ў пояс зямлi пакланiцца,
Каб Радзiму навек палюбiць.
Прыпеў:
Край рамонкавы, край васiльковы,
Край, дзе спадчына ўдумках бацькоў,
Край матулiнай роднае мовы,
Край, што ў песнях жыве журавоў.
Свидетельство о публикации №114040309380
Александр Васильевич Величко 28.07.2014 09:13 Заявить о нарушении
Валентина Климович 28.07.2014 20:15 Заявить о нарушении
Александр Васильевич Величко 28.07.2014 20:49 Заявить о нарушении