Вясновае
Кожны год нам дорыць гэтыя змяненні.
Небам воблака таропка праплыло
І адкрыла свету сонейка праменні.
Мы не памятаем: а ці быў той снег,
Ці была рачулка ў ледзяным палоне?
Зараз чутны адусюль дзіцячы смех,
Бо вясна кіруе на зялёным троне.
Неба росчыркам птушынага крыла
Ўсіх сумненняў перакрэсліла прычыны:
Распрануліся ад шчодрага цяпла
Прыгажуні – нашы мілыя жанчыны.
І жыццё такім прывабным паўстае,
Што хачу ў яго рукамі ўчапіцца,
І трымаць, трымаць, пакуль яно дае
З гэтай бездані блакітных дзён напіцца.
02.04.2014
Свидетельство о публикации №114040210009
Галина Рудакова 23.04.2014 08:49 Заявить о нарушении