Без веры

Калі няма чаго сказаць - маўчы,
Не парушай нясмелай цішы роздум.
Застанься лепей хатнім і цвярозым,
Ды мову па падручніках вучы.
Калі няма куды ісці - ляжы,
Не пэцкай  ногi  ў бруду прыдарожным.
Галоўны шлях прайсці паспее кожны
Да самае апошняе мяжы.
Калі не верыш анікому - вер
У Бога, ён цябе не расчаруе.
Ён маўчуноў і гультаёў даруе,
Бо чалавек без веры - гэта звер.
01.04.2014


Рецензии
Бо чалавек без веры - гэта звер. Выдатна сказана.

Пра Бога таксама пишу. http://www.stihi.ru/2014/01/29/2876

Станислав Тарашкевич   31.10.2014 15:55     Заявить о нарушении