Зямля благаславенная бацькоу
Мы шчыра вiтаем сяброў,
Блiнамi частуем з мачанкай…
Якiх яшчэ трэба дароў?
Такая ўтульная хатка:
Адчуеш гасцiнны настрой,
Заходзьце да нас, калi ласка,
З дабром сустракаем, з душой.
Прыпеў:
Квiтней жа, мiлая, дарамi шчырая,
Зямля благаславенная бацькоў.
Мая краiначка - душы слязiначка
I песня, што вiтае сябрукоў.
Салодкiм бярозавым сокам
Усiх вас напоiць мой гай,
Азёры, што вабяць так вока,
Падкажуць, што гэта мой край.
Прыпеў:
Квiтней жа, мiлая, дарамi шчырая,
Зямля благаславенная бацькоў.
Мая краiначка - душы слязiначка
I песня, што вiтае сябрукоў.
Заходзьце да нас, калi ласка,
У шчасцi, альбо вы ў бядзе,
Як добрая фея ў казку
Мая Беларусь прывядзе.
Прыпеў:
Квiтней жа, мiлая, дарамi шчырая,
Зямля благаславенная бацькоў.
Мая краiначка - душы слязiначка
I песня, што вiтае сябрукоў.
Свидетельство о публикации №114033109563
Александр Васильевич Величко 18.06.2014 22:42 Заявить о нарушении