Парады мудраца
і здаравей з вады тае.
А спаць кладзіся там, дзе кот
салодка спіць. Сон будзе – мёд.
І фрукты еш, які чарвяк
патэставаў – карысць і смак.
Дарэчы, яблыньку саджай,
дзе крот нарые "ураджай".
У лесе ж той грыбок бяры,
які – жульен для машкары.
І ў добрым месцы дом будуй –
дзе пляж для змей (не на бяду!)
А вось калодзеж там капай,
дзе ў спёку – баль птушыных зграй.
Устанеш "з пеўнем" раніцой –
і будзе стол багаты твой.
І спажывай больш зеляніны –
бо мы з прыродаю адзіны.
Але ж паглядвай і ў нябёсы
і карэктуй хістанні лёсу.
Ды больш маўчы, чым гавары –
для міру-шчасцейка ўнутры.
І будзе ў сэрцы мілата,
а ў целе моц – гадкоў да ста...
Выток натхнення – парады (нібыта) Серафіма Сароўскага.
А тут і сапраўды парады Серафіма Сароўскага: http://www.diveevo.ru/2/0/1/1893/
Свидетельство о публикации №114033104425