Паводле прароцтва
(Акратэлеверш фігурны)
А рр-ааптам трэсне зямная вось: у дзве тысячы дваццаць шостыМ
Раптам, — скруцяцца скруткам нябёсы, планеты і высозныя зорЫ
АД-нойчы ўпадуць на пакосы, як космаса росы на травы, і потыМ
Проста — выбухне свет, — разляціцца зямелька на друз і асколкІ
Толькі — дзесьці ў сусвеце сіратлівыя душы вандроўных зямляН
Аб’яднаюцца сілай Любові, сальюцца маленечкім сонцам, — і ўсЁ
М ы, нібыта камета, ў бясконцым бязмежжы прастораў праззяеМ
святЛ-ОМ
О
Г
А
C не,
СВЯТ ЛОГАС, не?
Святло гасне!
Святло гасне…..
(з кнігі «Зорныя ноты»)
Свидетельство о публикации №114033111041
Анатоль Кудласевич 11.05.2014 23:42 Заявить о нарушении