Аута. Матам

Ад гэтае Тані
адныя  пытанні:
Сустрэчы - растанні,
з мячом - без мяча.

Дзявочыя слёзы -
сінонім пагрозы.
Гудуць паравозы,
вязуць урача.

Дарэмна скуголiм -
усё пад кантролем.
Мы звязаны болем
з табою адным.

У скрыню Пандоры
Вядуць калідоры.
Там попелу горы,
Ды ўедлівы дым.
30.03.2014


Рецензии
У чым сэнс верша, Сяргей? Цяжарнасць? Роды? Аборт? Іншае?
Няма канцоўкі, толькі намёк. А так вельмі добра напісана.

Тамара Кошевая   05.05.2014 12:20     Заявить о нарушении
Так, гэта верш без логiкi. Таму i назва такая. Проста фразы, не зусiм аб'яднаныя сэнсам. Такi быу настрой тады.

Вершы   05.05.2014 12:54   Заявить о нарушении
А што скажаце наконт гэтага:

http://www.stihi.ru/2014/03/05/1279

http://www.stihi.ru/2014/03/21/2694

Вершы   05.05.2014 13:12   Заявить о нарушении