Па-за гульнёй
І больш мяне нічога не хвалюе.
Цяпер вясновы дождж цябе цалуе,
А я ніяк не выйду з забыцця.
Запамятаваў словы, што казаў,
Калі цябе сустрэў неспадзявана.
Забыўся, як кахаў усхвалявана.
Цяпер маё становішча "па-за".
Па-за твайго жыцця, па-за гульнёй,
Па-за мяжой, што ўзнікла паміж намі.
Па памяці маёй прайшло цунамі.
Не памятаю болей вобраз твой.
Ад слёз не дапаможа парасон.
Цябе цалуе дождж. Не я. І кропка.
Я горыч крыўды праглыну таропка -
Хутчэй пра ўсё забыць, як дрэнны сон.
29.03.2014
Свидетельство о публикации №114032909362
Аляксандра Фагот 24.04.2014 14:16 Заявить о нарушении
Вершы 24.04.2014 15:12 Заявить о нарушении