Кароткая ранiца
Вярнуся я ў тую раніцу,
Дзе стрэліся мы ўпершыню,
Дзе я не баюся параніцца
Аб недавер і грызню.
Дзе да немагчымага шчыры я,
Дзе мы, калі разам былі,
Сачылі за стомленым выраем
І ўслед за бусламі плылі.
Эх, крылы!
Фантазія мройная.
Бяскрыўдная наша гульня.
І ты да балючага родная,
І ты назаўсёды мая.
Каханка а, можа, абранніца.
Пачуццяў бясконцы палёт.
Пяшчоты кароткая раніца.
Самоты на тысячу год.
Свидетельство о публикации №114032904624