Дай Бог

                Дай Бог.

Дай Бог, што б розум не паслаб,
Што б ён не сьцёк к паўзногцям лап,
Што б ён гудзеў гулам сасны,
Зялёным быў і маладым

І што бы, як Вялікаміласьць,
Ад год,  дзе жылась і любілась,
Радкі смаляныя цяклі
І я, з патомным гаварыў…
                -22.03.14.


Рецензии
Бог дасць, дагонiць, i яшчэ... )))

Вершы   04.04.2014 14:26     Заявить о нарушении
У гэтым пытаньні я не аднашусь да асобы Бога з такім скепсісам. Хоць знешне я не акружаю сябе ніякімі знакамі рэлігіёзнасьці (не нашу крыж, не малюсь,не хрышчусь і т.д.), але сувязь мая з Богам існуе. Хай па жыцьці выпадае болей горычы, але я нясу гэту ношу, без усялякіх прытэнзій і дакору.
Вось, што датычыць маёй дзейнасьці у напрамку літаратуры, тут яго дапамога дзейсненная і істотная.З Богам тут, сувязь мая духоўная.Як я пішу? Ды, бадай што ў стане непрытомнасці, без усялякіх думак аб чымсьці.Адкульсьці гучыць Слова (якое потым можа аказацца у канцы ці пачатку верша)і рытмы, рытмы, рытмы, з якіх складаюцца радкі. Да гэтага перша-Слова, як да затраўкі зьбягаюцца маленькія слоўкі і гэтай кухняй упраўляюць рытмы, рытмы. Вось так крысталізуецца верш.
Для нармальнага чалавека гэта, мабыць як містыка. Як і то, што калі не пісалася і як на раздарожжы быў - мне адкульсці гучалі галасы - пішы, пішы, пішы. У галаве, як у яве. Такія ж галасы чуліся мне з першых спроб пісаць на мове.Было гэта зрабіці няпроста, бо болей 20-ці год як з'ехаў з Беларусі і ў рускамоўным асяродзьдзі. Запас слов быў (ды і цяпер ён такі) бедны і нішчымны.
І, усёж, штосьці начала атрымлівацца і мабыць з дапамогай тых вышніх сіл, пад крыламі якіх мы ўсе жывучыя і знаходзімся.
На гэтым адкланяюся.Час ідзе. Дзякуй за увагу.

Михаил Кортелёв   08.04.2014 17:58   Заявить о нарушении
Усе, Міхась, будзе добра!

Вершы   09.04.2014 01:35   Заявить о нарушении