Ты мая Мара i Надзея!

Чаго ўсё жыццё хацеў,
Чаго шукаў сам дзе не знаю -
Учуць аднойчы неўспадзеў:
"Мой родны! Я цябе кахаю!"

Цябе вітаю раніцой!
С табой кладуся спаць увечар,
І кожны подых мой з табой!
І кожны позірк - с табой стрэча!

Ты мой Кумір, Анёл і Бог!
Ты ўсё, што я на свеце маю,
Бо я з усіх маіх дарог
К табе дарогу выбіраю!

І кожны дзень, і кожны час
Са мной ты - ў марах і надзеях!
І развясці, напэўна, нас
Ужо і неба не сумее!


Рецензии