Славянскае каханне!
Забылa памяць даўні час...
Адно былых пачуццяў чары
Паданні збераглі для нас.
Аб іх складаюцца быліны
І ажываюць дзеі зноў,
Ўстаюць палацамі руіны,
Дзе ціш самотных курганоў...
З'яўляе памяць чалавеча
Жарсцей былых дух валявы,
Век залаты - Сярэднявеча,
Радзімы нашае - Літвы.
Сплылі з гадамі ў Лету мары
Згас Радзівілаў слаўны род,
Паданне ж аб жыцці Барбары
Збярог у памяці народ.
Кахання гаючая сіла
І смерці змрок перамагла;
Барбара з роду Радівілаў
Жывой паўстала, як была.
Зноў ружавеюць вусны, шчокі,
Зялёна светлы промень воч,
Над імі вейкі, як аблокі,
Цямнеюць густа, нібы ноч.
Узлятаюць ластаўкамі бровы,
Льняны валосся вадаспад
Сцякае хваляй на абновы,
Ўзлятае з ветрыкам назад.
Дачушка Юры Радзівіла
Ў 17 вёсен - удава.
Знянацку мужа смерць скасіла,
Ды бацьку любага спярва.
Адна ад вечных думак схрона,
Што час праходзіць залаты, -
Палац яе ў Геранёнах,
Ды Мікалаі - два бараты.
Бо век жаночы - ой кароткі,
Чуць расцвіла і пад вянец.
І пойдуць дзеці, мамкі, цёткі
І вольнаму жыццю канец.
А удаву ці хто прыкмеце?
Ці век, як Бог дасць дажываць?
Ці нарачоны ёсць на свеце?
Ці дасць Бог ёй яго кахаць?
Ў палаца гмаху, бы ў палоне,
Замкнуўшыся жыві адна,
А на двары ў Герахёнах
Квітнее ды бурліць вясна.
Лятуць на кветкі бордза пчолкі,
Стракозы, шэрсні, матылі.
На небе мост паўстаў з вясёлкі,
Каб хмары з рэчкі піць маглі.
Дзе, як схаваць пачуцці, мроі?!
Як адрынуцца чорных дум,
Калі жыццё тваё былое
З'яўляе кожны кут і шум?
І ў адзіноце несканчона
Жыцце былое паўстае
Ў роднай Вільні ксёндз з амвона
Бацькоў вітае і яе
* *
*
І ўсё было?! І больш ня будзе?
І сэрца зноў ня ажыве?
Каб ня казалі ўпотай людзі,
Што ня па божаму жыве?
Каб нават позіркам адзіным
Ня выказаць кахання смагу
Ня зауважаць, што ёсць мужчыны
Ня бачыць спрыт іх і адвагу?
Адны і тыя ж думкі, строі
Паўзуць хвіліны бы смаўжы
А за вакном як бы натое
Вясна і сонча клічуць жыць!
Дык што? Забудзьма мо' Дубінкі?!
І строі чорныя ўдавы?
У Вільню шлях ляжыць дзяучынкі -
Барбары дух ізноў жывы!
Бо Бог дае нам для кахання
І маладосць і прыгажосць
І радасць тайнага спаткання,
І рэунасць а парой і злосць,
Што бяс канца ляжыць дарога,
Што коні шпарка ня бягуць....
Сціскае абручом трывога
Ці правільны абрала пуць?
Ці ёсць ён ухвалёны Богам?
Ці мо' вядзе наўпрост у ад?
Ляжыць бязмоўная дарога
А ў сэрцы чорная трывога
І страшна павярнуць назад!
Ды вось і Вільня! На пагорках
Над Віліяй лягла прывольна
Ў касцёлаў коле нібы ў зорках
Літвы Вялікай горад стольны!
Свидетельство о публикации №114032605700