Март. Из сборника. Гишторыи деда Олега

Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”.

Сакавік. 
***
Сок  бярозавы  пацёк...
Дрэвам...
І  людзЯм...
Ну, падвесіў  я  жбанок –
унукам, і  дзяцям.

Ды  не  адзін,а  цэлых  тры –
Анастассі, Даньке, і  Мірону...
Жонка  ў  лес  паслала – набяры 
сока  ўнукам,
і  усім – пароўну.

Таму, й  бярозкі  выбіраў –
на  узгорачку,
і  каб  узросту – аднаго...
Дзірачкі – прасвідраваў,
жбанкі  падвесіў – пабягло...
Быццам – самагон...

Чаго  рагочаце ?!
Ну, схожасць  мАе –
цвырчэнне  сока, быццам  з  “апарата”.
Яно, канешне, “жыдкаць” – не  такая...
Дык, гэтаж  ўнукам,
а  не  “алкашатам”.

Сам,
прыкурыўшы  ад  запалкі,
прысеў  ля  “піраміды”  мурашоў.
Бярозы  сок – ён  “еліксір”,
для  нутраной  закалкі,
маіх  унукаў-малышоў...

Маё  дзяцінства – без  цукерак...
Увесну – сок  бярозы...
Потымкі – суніцы...
Тым  і  мацнеў...
І  аніякая  халера,
да  гэтых  пор –
ня  можа  прычапіцца !

А  зараз,  ў  краме – усялякіх  сокаў...
І  назвы – чорт  збянтэжа  вочы !
А – хто ?..  з  чаго ?... іх  панажмочыў...
Маё  нутро  іх  піць – ня  хоча...

І, нават  сок  бярозавы, з  магАзіна –
чамусьці   не  выказвае  даверу...
А  ну, калі  якаясь  гАдзіна –
паналівала  нейкую  хімічную  халеру ?

То, й  не  патрАвіць, можа...
А  карысьці – аніякай !
Няяснасць  вырабу – трывожа...
Ў  якіх  умовах  іх  там  робяць ?
А  мае  ўнукі – не  сабакі,
каб  вопыты  на  іх  праводзіць !

Ды  і  сабака, тожа ж – Божжа  тварь...
Ды, і ня  будзе  піць  сабака  “хімію”,
на  нейкіх  там – мікробах, і  дражжах.
А  дзеці  ад  яе –
шчэ  могуць  вырасці  “рахітамі”...

Урачы  так  кажуць, дахтарЫ...
Яны ж – вучоныя, і  маюць  рацыю.
Вось  жонка  ў  лес  паслала – набяры,
натурнага, у  лесе,
сока  значыцца...

Сок  цвыркае, а  я  сяжу  чакаю,
і  сцерагу  свае  жбаночкі.
Зараза  каб  ня  сцібрыла  якая – 
“Ляксір”  бярозавы, натурны, для  унукаў...
Няхай  цячэ...
Я  пасяжу...
Сядзець – ня  мУка...
Я  пачакаю – хоць  да  ночы !
*+*
26 сакавіка 2014 г.


Рецензии