Бо сэрца мне захлынецца журбою
Бо сэрца мне захлынецца журбою....
Бо пойдуць дні ўдалеч, так сабе-
Адною ды бязлікаю гурбою.
Бо ты мне сонца раніцой нясеш
З радзімага душы і сэрцу краю,
Дзе я пяшчот тваіх не бачыў меж,
І дзе заўжды адну цябе жадаю!
Дзе нам яшчэ не пелі салаўі,
І не бруіла гаваркая ручаіна,
Дзе толькі ты і я - мы ўдваіх,
І цэлы свет для нас дваіх - адзіна!
Не ведаю, як будзем далей жыць,
Ці мо' жыццё на гэтым бег сканчае...,
Ды буду я душой багатварыць
Цябе адну, як сэрца ўжo сканае!
Свидетельство о публикации №114032601118