Дык няхай Бог дае шчасця у добрыя рукi
хай яно выцякае ажно цераз край!
Бо шчаслівыя руки нікога не згубяць,
ты ў мамы аб гэтым сама запытай!
Бо шчаслівыя рукі падымуць, сагрэюць
і дадуць лусту хлеба, каб жыў і далей!
І кахаць яны лепей за тыя умеюць,
што бяруць-не пытаюць, табе як мілей.
О, шчаслівыя рукі! Вас мала на свеці
Бо мы молімся богу Мамоны даўно!
Бо за золатам тым і душы не прыкмецім,
І сляпымі паўзём мы к яму ўсё адно.
Дык хай Бог дае шчасця ў добрыя рукі,
Бо яны яго змогуць на ўсіх падзяліць,
Каб забылі мы холод і голад і мукі,
Каб маглі ў спакоі без войн далей жыць!
Свидетельство о публикации №114032500923