Яшчэ раз аб каханьн

Яшчэ раз аб каханьні.

Такая бывае нястача
Як роспач глытаеш набгом,
Душа ці сьмяецца, ці плача,
Каханьню папаўшы ў палон.

Душа ўзьлятае і падае,
І скрыдлы губляе свае!
Заўсёды ёй быць мураванаю
У гэтай нязломнай сьцяне.

Душа мая слаба і квола,
І поўсьці на ёй няма,
Ёй скрыпачкі граюць наўкола,
А каханьне? Каханьне  -  зьмяя!
-20.04.14.


Рецензии
Так, Мiша, душы - яны такiя)))

Вершы   02.04.2014 21:37     Заявить о нарушении
Ды нельга і спрабаваць душыць - бо сілы апошнія свае патраціш і сам задахнешся на гэтым сваім намаганьні. Хай яно будзе так як яно ёсьць. Мір гэтаму дому!

Михаил Кортелёв   04.04.2014 15:59   Заявить о нарушении
дУшы, а не душЫ))

Вершы   04.04.2014 16:36   Заявить о нарушении
Гэтак жа яно і ёсьць, бо твая душа - квола і слаба (ад сваіх пачуцьцяў), а душа чужая - цемра-цемрышча, вось яна і карыстаецца гэтым на поўную катушку. А як запаўзла яна да цябе цалком, то толькі тады і заўважаеш - гэта ж змяя!
Але ж, дажывём да панядзелка. Дай толькі, Бог, здароў'е. Разбяромся - хвост адрубім, а галаву аставім - хай жыве покі, зьмяюка.
Наконт "і" - гэта сэрвер не распазнае яе ў беларускім абліччы. Я тут ні пры чым.

Михаил Кортелёв   04.04.2014 17:06   Заявить о нарушении
У мяне з другой спробы заўсёды ўспрымае. Вы паспрабуйце адрэдагаваць яшчэ раз. Вось "у" нескладовае - гэта праблема, а з "і" можна справіцца.

Вершы   04.04.2014 17:55   Заявить о нарушении
Канешна, можна. Толькі для гэтага нада тэкст. рэдактар перавадзіць на агліцкі. Я на гэтым не замарачываюсь, бо гэта дробязь, бо як файл адкрываеш, дык тэкст атабражаецца такім, як ён напісан.

Михаил Кортелёв   04.04.2014 19:04   Заявить о нарушении