Да вясны

Я памятаю казачныя гукі:
Твой часты подых, твой празрысты смех.
Мяне амаль не слухаліся рукі,
І сэрца пачало шалёны бег.

Я спрабаваў стрымаць сябе - дарэмна,
Сваёй красой ты вабіла мяне.
Здавалася, што пачуццё ўзаемна,
І што каханне нас не абміне.

І так было. Перапляліся душы,
Да зорнай паляцелi вышыні,
Скрозь восеньскі ажур, скрозь роспач сцюжы,
Да нашага кахання –  да вясны.
25.03.2014


Рецензии
А каб словы "я адчуваў" замяніць на метафару? Напрыклад, "мне лес шаптаў" ці штосьці іншае? І знікла б трэцяе "Я".

Лаззаро   27.03.2014 16:30     Заявить о нарушении
Дзякуючы табе.....

Вершы   29.03.2014 16:40   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.