Усходзiць сонца

Калі  раніца  ўстае,
Зычна  сонейка  пяе, 
Ззяе дзіўнаю красою,
Умываецца  расою.
Ў гору сонейка пайшло,
Хмаркі ў неба занясло.
Знікла  роска пакрысе,
Пабёг  ветрык па траве.
Потым вечар падыйшоў,
Скраў ён сонца і павёў.
След чырвоны за сабою
Ён аставіў для спакою.
Прыйшоў час адпачываць,
Будзе ночка панаваць.


Рецензии