Думки мае
Лёгкім ветрам калышуць душу.
То ў званы гучна з ранку зазвоняць,
То марудна ляцяць ў цішыню.
Думкі нібы спалохі маланкі,
Палыскуюць яскрава ў начы.
Травы шэпчуць, пяюць калыханкі,
Прапануюць любоў зберагчы.
Морам цеплыя словы пальюцца,
Павандруюць па роднай зямлі.
Гучна рэхам з сэрца адгукнуцца,
У гавані кахання караблі.
Праплываюць ў вачах начы вандроўкі,
Успамінам леглi на лісце.
Як мастак кідаю замалёўкі,
І няма спакою мне нідзе.
09.03.2014г.
Свидетельство о публикации №114032300911
Не исчезай так надолго.
Жизнь удивительна и прекрасна.
Целую,
Галина Римская 07.06.2014 00:38 Заявить о нарушении