О, Беларусь, страна моя...

О, Беларусь!
Ты бедная мая краіна...
На колькі год назад
Цябе адкінулі...
Сярод цівілізацыі
Даўно цябе няма...
Табой кіруе банда...
Ўжо колькі год
Народ
Не мае ніякой надзеі
Наперад крочыць...
Я бачу асабіста
Перспектывы
Змрочныя...
Але і паміраць
Я не жадаю...
Жадаю бачыць,
Як павесяць зграю...
Магу назваць
Усіх пайменна,
Каму прыйдзецца
Адказаць за сорам,
Здзекі
І жыццё загубленае
Столькіх пакаленняў!

Пішу я гэты верш...
Душа агнём
Гарыць...
І словы жорсткія кладуцца
Кулямі Ў мішэнь
Як быццам...
Чытаю біяграфію ярмошынай...
Калісьці думала- яна
Прынцэса на гарошыне...
Дык не- то носьбіт пекла...
І беларускага ў яе-
Ні ёты...
Не маюць права
Мною правіць
Небеларускія...  істоты!
Тым болей, галасы лічыць...
Народ, ты дзе?
Чаму маўчыш?
Чаму хоць нема не крычыш?
Няўжо дазволіш
Ведзьмякам,
Што прадаліся
За кар'еру, дабрабыт
І грошы,
Свой лёс і
Годнасьць
Кінуць ім ...пад ногі...
Адкрый, нарэшце, вочы!

 


Рецензии
А кольки вам гадкоу!


Виктор Симоненко 2   08.04.2014 19:25     Заявить о нарушении
А на колькі выглядаю? )))

Светлая Две Тысячи 10   08.04.2014 20:40   Заявить о нарушении
Беларусь Родина моей мамы
Прусино Костюковичский
Добрые воспоминания...
Вы...Светлая и юная!
Успехов в творчестве!!!)))
С улыбкой1

Виктор Симоненко 2   08.04.2014 22:37   Заявить о нарушении
Спасибо за комплимент . Мне много больше!Душа молодая, сердце неравнодушное- это правда!

Светлая Две Тысячи 10   09.04.2014 12:50   Заявить о нарушении