В ожидании летнего отдыха в Коссово

Ў  чаканні  летняга  адпачынка  ў  Косава.
***
Жаданы  чэрвень...
Самы  смак  ад  летняга  паветра...
Трава  на  лузе  набірае  сокі...
Тут, у  квітненні  сціплым,
сустракаю  я  Дэметру –
багіню, што  дае  жыццё  вытокам...

Тут  можна  проста  легчы,
быццам  у  абдымкі –
усю  Зямлю  далонямі  і  целам,
і  адчуваць, што  я – адно  з  Радзімаю...
Тут – я, Радзіма, і  Зямля,
адно  суцэльнае...

Жаданы  чэрвень...
Адпачынак  мне  і  ўнукам...
І  вечары  пад  зорным  Усясветам...
І  я  гартаю  дні  чакання  хутка,
каб  доўга-доўга 
смактаваць
дзянёчак  кожны  летні...
*+*
23 сакавіка 2014 г.
**( жаданы  чэрвень – желанный  июнь; квітненне  сціплае – скромное  многообразие  луговых  цветков; сустракаю – встречаю; быццам  у  абдымкі – будто  в  объятия; далонямі – ладонями;  адчуваць – ощущать; Радзіма – Родина; суцэльнае – единое; пад  зорным  Усясветам – под  звёздной  Вселенной; гартаю – перелистываю; чакання – ожидания;  хутка – быстро; кожны – каждый).


Рецензии