Вечар за вакном сыры

Вечар за вакном сыры
Жудасць адзіноты,
Бо адзін - як ні бяры
Ня жыццё - турботы!
Слова ні сказаць, ні ўчуць
Ня пабачыць зрокам...
За вакном вятры гудуць,
Родны край  - далёка!
Ды на небі зорка ёсць
Ад Бога  ці сына
Нечаканы сэрцу госць
З  імем родным: Зіна.


Рецензии