Сляды Заслауя
Заслаўе - гэта горад маладых.
Прыгожыя заслаўскія дзяўчаты
Ад юнакоў спяшаюцца дахаты.
А над Заслаўем золак устае.
Праходу ён дзяўчатам не дае -
Крый божа, раптам ранняя суседка
ў бацькоўскі дом заявіцца, як сведка.
І што казаць бацькам, што гаварыць,
Калі душа агнём вясны гарыць,
Калі на вуснах першая сустрэча
Імя старое Ізяслава шэпча.
Каму казаць? - Ніхто не памятае,
Як час сляды віхурай замятае,
Як з Кіева сасланая Рагнеда
Анастасіяй стала. Хто тут ведаў?
Відаць таму Заслаўе й малады,
Бо ён забыўся на свае гады.
Ды толькі вось гісторыя сівая
Заслаўе Ізяславам называе.
Свидетельство о публикации №114032207963