О, каб ты знау...

О, каб ты знаў, якое шчасце – жыць –
і млець ад явы хмельнай у мігценні
апошніх кропель часу – на мяжы
паміж святлом жыцця і смерці ценем!

Калі б ты ведаў, што за дзіва – зноў 
прачнуцца ўранні, ўсмак глынуць паветра
і шчыра ўславіць Бога за любоў –
за новы дзень, за шлях… у рэшту метраў!

Ты б не дайшоў да здрады – і не стаў
анёлам зла – абраннікам варожым,
што мімаходзь, паміж аспІдных спраў,
зляцеў забіць мяне – суздром зніштожыць.

Скажы, за што? І я табе скажу,
як ратаваць гаротніцу-душу.

21.03.2014


Рецензии
Лаззаро, чаму Вы знiшчылi свае рэцэнзii да маiх вершаў? Ажно 5 штук.

Апрель Августа Июлевна   26.04.2014 02:33     Заявить о нарушении
Перавесці Ніка - не цяжкая справа. А вось вывесці на чыстую ваду, прымусіць расказаць усю праўду пра сябе - задача не з лёгкіх. Але пераклад дзівосны. Ужо я тое ведаю!!!

Апрель Августа Июлевна 26.04.2014 02:29

А нашто гэта Вам, шаноўная?

Лаззаро   30.04.2014 23:54   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.