Балада пра кашулю
Чаму такую змрочную нашу я?
Раней была ты белай, прасаванай,
Але вясна той колер сапсавала.
І той узор, што выткала матуля
Мяне ад болю болей не ратуе.
Нябёсы разам з красавіцкім сонцам
Мне на кашулю высыпалі стронцый.
Кашуля, мая белая кашуля,
Табе пра боль свой не кажу я,
Бо ты была зусім не вінавата,
Што лёг Чарнобыль на сады і хаты.
Калі бяда зямельку працінала,
Цябе матуля ў хаце пасцірала.
Павесіла сушыцца на вяроўцы,
Каб ты ўвабрала ў думкі болей сонца.
Даруй мне здраду гэтую, кашуля.
Майго прызнання хата не пачуе.
І не пачуе глечык на бярозе,
Бо паланез павёў нас па дарозе.
Была ты блізкай мне і дарагою -
Я без цябе ішоў дарогай тою,
Што стала меткай, - зонай адчужэння
І лёсаў чалавечых прыніжэннем.
Чарнобыль? -што ж ты дом забраў без бою? -
Не даў кашулю мне забраць з сабою...
Не даў ля хаты поле заскародзіць,
Пасеяць жыта ў родным агародзе.
1992
Свидетельство о публикации №114032205136
Светлая Две Тысячи 10 26.03.2014 08:35 Заявить о нарушении