На Прыпяцi
Схаваў ад спёкі ў аксамітнай кроне.
Адсюль відаць і прыпяцкі заліў,
І лодку з рыбакамі на Затоне.
Пясчаны бераг, вербы ля вады,
І бег імклівы залацістай хвалі...
Зязюля зноў куе мае гады
І разам з тым гады мае хавае.
На Прыпяці касцы і рыбакі -
Для кожнага тут знойдзецца работа.
На Прыпяці купальскія вянкі
Іграюць песні на цнатлівых нотах.
Яны плывуць туды, дзе горды Кій
Каля Дняпра свае палацы ставіў...
О, маці-Прыпяць! - веры не пакінь,
Бо ад яе і Днепр дабрэйшым стане.
Свидетельство о публикации №114032204790