Я не мёртвая яшчэ

Сляза пякучая адчаю
Жывой вадой з вачэй цячэ.
Збалелым сэрцам адчуваю,
Што я не мертвая яшчэ.
А сэрца беднае пакрыта
Карой шурпатай крыўд і бед,
Ўсё, што табой даўно забыта,
На ім пакінула свой след.
Мана, знявагі, здрады, здзекі -
Пад імі сэрца ледзь трымціць,
І ніякія ў свеце лекі
Яго не здольны залячыць...
Яно баліць, я адчуваю,
І боль, што ў ім агнём пячэ,
Мяне збаўляе ад адчаю:
Не, я не мёртвая яшчэ!


Рецензии
Всё поняла...Проняло до глубины души!Счастья Вам, Клавочка!

Валентина Шемякина   03.05.2014 10:56     Заявить о нарушении
Спасибо, Валентина! Особенно приятно, что что поняли мою родную мову! И Вам успехов и добра!

Клавдия Семеновна   03.05.2014 11:03   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.