Янiшчыц

Полымем зоркім душу апаліла,
Полымем белым ўзняло з небыцця.
Ой жа зімой зацвітае каліна,
Гронка яе – як надзея жыцця.
               Яўгенія Янішчыц

Душа перасялілася ў каліну
І пеніцца ад водару паветра,
Дзе засталіся  ў памяці ўспаміны
Аб той зіме, ў якой палала лета.

А людзі ўсё спяшаюцца, праходзяць,
Стараюцца заняць чаргу ля крамы.
І дзіўнага нічога не знаходзяць,
Што вырасла каліна каля Храма.

Пяшчотнае, пунсовае суквецце
Глядзіць вачыма шчырымі ў іх твары.
І стан яе хістаецца, бы вецер,
І сцелюцца ля ног сухія травы.

Яна ім песні выраю спявае,
З жаночай ласкай заплятае косы.
Як дрэнна, што жыццё зімой знікае,
А застаюцца толькі снег ды слёзы.
1990 г.


Рецензии