Разнае
На дзяды надвор е плачнае
Узялі сяброў Паўночныя магілкі
Я яшчэ жывы і лёсу ўдзячны
А іх прынялі ў вечныя абдымкі.
Магілка Міці праз дарогу
Далей уніз Пятро з Мацвеем
Толькі паспелі схараніць
А дожджык іх ужо патрогаў.
Заліў Мацвеевы надзеі
Мацвей любіў надвор е яснае
Свяціла сонца каб з нябёс
Жыццё адной хвілінай ляснула
Ён цяжкі грэх з сабой панёс
Бо працаваў Мацвей шафёрам
Аднойчы прама з пад калёс
Сыночка меншага Ягора
Падняў , а сам не перанёс.
Сынок застаўся жыць калекай
Дзве ножкі з ручкай папалам
Мы развіталісь з чалавекам
Інфаркт зваліў Мацвея там.
Не мог з лёсам ён згадзіцца
Калі павёз хлапца ў бальніцу
Безмоцна браце медыцына
Трэ ўсё жыццё глядзець на сына.
Лішыўся радасці ўсялякай
Міне цяпер яго каханне
Да лёсу ён не абыякавы
Змог дацягнуць толькі да рання.
Так і схавалі бедалагу
Зваліла пачуццё віны
Каля яго глытаў я смагу
З-за цішыні і навіны.
А Міця быў такі рухавы
Працаваў будаўніком
Заўсёды абмяркуе справы
Зрабіў сабе і сыну дом.
Сад у яго заўжды ўрадлівы
Быў повян двор курэй і качак
Быў працавіты , справядлівы
Дзеля людзей быў вельмі значны.
Пятро ...зусім быў іншы
Загадкавы і задумёны
Калі б я не застаў-ен піша
Пра рэчку , сонца ,дрэвы плённа.
Пісаў раманы , вершы , казкі
А я чытаў,быў рады вельмі
Што нехта нёс баранкаў вязку
А нехта зваўся Янусь Шельмут.
Што нехта плакаў, ці смяяўся
Таксама і я смяяўся з ім
Цяпер вось тут Пятро уклаўся
Ляжыць не марыць не аб чым.
Панура косіцца праз хмары
Праменьчык света і цяпла
Ляжаць сябры з сумотай ў пары
Мяне ля іх пакуль няма.
Жыццё -поле
Жыццё ёсць поле
Ты па ім ійшоў
Прыемна , ці ціснула ад болю
Тваю гамонкую душу?
Было шмат кветак,камянёў
Радасці ад першых надрукаваных
вершав
Выклікі жаданыя з вышэйшых устаноў
Гайсала як па целу кроў.
Адметная жыццёвая сцяжына
Праз рэкі , праз палі , лугі вяла
Малюецца прывабная карціна
Бо толькі дабрыня у ёй жыла.
Страты былі , душа балела
Шляхоў няма тут абыходных
Непрадсказальнае , жаданае ,
Імгненне -з імі згодны
Былі то сажа , то як папера белым.
Новае , свежае чытаеш
І намагнічваешся творча
У пакутах творчых адбываеш
Свой родны твор баісся спорціць.
Не адшукаеш то што трэба
Глыбей ныркаеш ў тую глебу
Чакаеш міластыні з неба.
Адметных не было падзей
У брэжнеўскі час вучылась у школе
Шмат добрых ведала людзей
Спаткала камунізм затое.
Жадання не было удзельнічаць
у авацыях
Было ўсё танна толькі вось згубіла
радыяцыя.
Чарнобыль моцна падкасіў
Я толькі развінала крылы
Народ па блізу галасіў
Вёску маю перасялілі
Не усю , а большасць жыхароў
Вярталіся да дому зноў
Пакуль не звыкліся на новым месцы
Пра малую радзіму былі рады весцы.
Датычыць моладзі – усё адно
Што у іх – што у нас
Хваробы , засмучэнне , безграшоўе
Страчан не на тое час
І надта вельмі многа ШОУ.
Я праз радкі ў мінулае гляджу
Старонкі кнігі памяці гартаю
Не вернецца пераступіўшы
Вечнасці мяжу
Ком горкі падбіраецца к гартані.
Трэба пытацца існасць улавіць
Маштабнасць трэба ў кожным слове
Не хочыцца пустагаловай слыць
Хачу пісаць на беларускай мове.
Неведаю духоўных повязей ў жыццёвай
Кнізе
Адкрыецца шчылінка ў жыццё Вечнае
У версе добра , дрэнна ў нізе
За працы нашы небяспечныя.
Трэба пісаць і расці творча
Слоўнікі складай і карыстайся
Да золата душа дабрацца хоча
У яе часцей жа заглядай і з ёю райся.
Нездарма у сэрцы ёсць трывога
Я рукой упэўненай пішу
Бо сцяжынкі усе вядуць да Бога
Не глумісь над ім цябе прашу.
Хацелась жыць духоўнай свечкай
Жыву заблудшаю авечкай
Не чышчу смуродную душу
Часу няма чытаць імшу.
Але я Госпада прашу
Спадзяюсь на яго літасць
Здароўе дасць ,не дасць загінуць.
У Храм трэба хадзіць часцей
Пакаіцца , спавядацца ,прычасціцца
Да сконца дзён павінны крыж нясці
Не абыходзіць Храм-маліцца і маліцца.
Радасці у Госпадзе знайсці
Позна прыйшоў святла занятак
Але дай Бог вярнуцца ў статак.
Свет церпіць зло і дабрату
Заможнасць , беднасць
Працавітасць і ляноцства
Зайдроснасць , шчодрасць
Стогн , здароўе і немату
Усё церпіць доўга , даўно , моцна.
У кожнага жывога свая доля
Жыццё падобнае да поля.
Па полю крочуць юбіляры
У руках трымаюць шчыра сцяг
С жыццёвым поспехам на твары
Мы не пачатак. Мы – працяг!
Я пішу беларускія словы
Бо па іх нашы продкі смуткуюць
Хто не любіць родную мову
Іншаземцы сваю прапануюць.
Што бачу –то пяю
Восень жгучая брыдкая
Маю смуту хароніць
То гара , то улітка я
Хтож пісаць забароніць.
Голас шэпча ў цішы
Не саромся –пішы.
Лекі ёсць для душы
У дапамогу імшы.
Восень будзе падмогай
Мне шаптаць медным лісцем
Мяне толькі не трогай
І на шыю не вісні.
Я злаўлю момант крохкі
У тым не буду я першай
Адсчыпну у усіх па трохі
Атрымаюцца вершы.
Восень добрая шчодрая
Залатая нейнакш
Пад тваю фонаграму
Усялякі заскача
Мне ж балюча і горка
Ад турботы я плачу
Вось сяджу на узгорку
Пяю тое што бачу.
Розным колерам шытая
Ветрыкам абдыманая
Усё вазьму перажытае
І пушчу за туманамі я.
Хайжа горкія слёзы
Што катілісь па твары
Цвісці будуць мімозамі
З туманамі у пары
Няхай у далеч нясуцца
Мае гора і беды
У сэрцы хай адгукнецца
Трэба што для бяседы.
Сшытак тоўсты з алоўкам
У каўнер сабе суну
Хай мне будзе нялоўка
У натхненне я луну.
Вясна
Вясна , цяпло , людзі усмешкі апранулі
У падземным пераходзе торг
Стаяць з букетамі бабулі
Пах смачны і душы прастор.
Запаўняе плошчу ўсю усмешак хваля
Зайгранная як грамафонная пласцінка
Вясенні дар бабуля кветкі хваліць
Купляйце любыя сваім дзяўчынкам.
Вясенні пах перабівае смурод
Ад перагару і нечыстот жабрацкіх
У натоўпе хуценька спяшаецца народ
Бо ў час трэ кожнаму дабрацца.
Купляйце кветкі , на распеў бясконца ,
Першыя вясновыя для сваіх каханых
А на паверсе свеціць сонца
Сустракае пешаходаў паважаных.
У пераход спускаецца дзяўчына
З заплечнікам-свае расплюшчыў
вочы
Букет купіць у яе ёсць прычына
Шчэ самы лепшы выбраць хоча
Дзень нарадженне у матулечкі яе
Па кветачцы перабірае моўчкі
Душа яе танцуе і пяе .
Здаля прыкмеціў яе хлопча
Усхваляванне ўмомант падхапіў
І для яе-яго душа клапоча
Лепшы ў бабулі ён букет купіў
Па ланцугу добры настрой яе – яму
Дзяўчынцы вокам міргануў
У момант з явіўся побач
У яе руках уручаны букет
І дыялог усмешак поруч
На твары паляцеў у свет.
З вясной павіншаваў і недзе знік
Не запытаўшы нават тэлефон
Знак кахання атрымала у Час Пік
І толькі дзякуй паляцела у дагон.
Лёсу адна дарога
Людзі пражыўшыя разам – падобныя
У густах , у звычках , манерах паводзін
Рысы твару , паставы . характары роўныя
Звыклая норма у нашым народзе.
То людзі , а дрэвы бываюць такія
Дуб з бярозай з аднога караня
І досель сардэчка сціскае і ные
Сходнасць два дрэвы змаглі пераняць,
Ствол у нізе адзін , а уверсе на двое
Разляпісты дуб і бярозка бялёсая
Як Бог гэта даў, перашыў , перакроіў
Яны у двух мятляюць пухнатымі косамі.
Шчэ дзіва на шэрай шурпатай кары
Гладкія белыя плямкі бярэсты
Коляр цямнейшы-бярозцы дары
Там –сям пачарнілі-спярэсцілі.
Батанікі пэўна дадуць тлумачэнне
Паэты напішуць паэмы
Бярозка сумела прыняць рашэнне
Рабінкі рашыла праблему.
Здаецца не цуд , не фенамен
А сапраўдны закон жыцця
У дрэваў адзіны абмен
Аднолькавы погляд быцця.
Лёсу адна дарога
Не могуць быць не падобныя
Яны –адзін да аднога.
Прабачэнне
Успамінаем позна пра бацькоў
Яны з болем мруць у адзіноце
Выгадаўшы дочак і сыноў
Такі лёс не адзін іх процьма.
Як сталы жывы-не да яго
Бо малыя у нас зусім кватэры
Больш не трэба смачных пірагоў
І навошта ласка нам праз меру.
Як бацькоў не стане-гора нам
Помнім пра пясчоту і любоў
Думкі нашы ходзяць па садам
Сумеснае жыццё вярнуць бы зноў.
Усё б назад , але не можна так
Толькі кружаць думкі каруселі
Аддалі б да подыху апошняга
Усё тое што ад іх мы мелі.
Павіншавалі
На краю у прорвы я стаю
Корпаюсь і корпаюсьў гнаю
Ніхто не вымавіў прыгожай рэчы
Даў кошыкам са стружкамі у плечы.
Хоць сорамна цяпер мне сазнавацца
І кажуць нясіце із хаты смецце
У падрабязнасці не буду ўдавацца
Але ж жывуць казлы на белым свеце.
Свята было ў тую часіну
Маці пачатак ўсім пачаткаў
Мне гэта не забыць пакуль не згіну
І нават раскажу сваім насчадкам.
Не мае вескай ён прычыны
Чужую катаваў жанчыну.
Не кожны ведаю ахвочы
Задраць авечку на месцы рабочым.
Адчуўшы голад ўраз парашыла уталіць
За шклянку мол і не спытаюць
Саўгасную карову падаіць
Ручны надой чысцей
Мне побач раюць.
За слоікам пабегла вельмі шпарка
Згоду на гэта мне дала даярка.
Даю і чую , нехта стаіць за каркам
Кіруючы Расветам-паняла .
Мяне апанавалі жахі
Штосці трымае ён пад пахай
Не ведаю якой ён масці
Але не той ён чалавек які накорміць
Ды яшчэ ў дарогу дасці.
І не магла уявіць , што можа нізка пасці.
Нічога ўжо не зробіш
Пытае :”Што ты робіш”
Чаму пытаеце , ўсё бачыце Вы так
І ледзь не атрымала у пятак.
Стаў злосны ён , пачаў штурхаць
Мяне паставілі тут кіраваць
Каб штосці з есці
У мяне трэба спытаць.
Адказваю :”А дзе ж мне Вас шукаць?”
Разсвірапеў , крычыць:”Ідзі з работы”
Я павярнулася і ледзве крок ступіў
Не разбярэш - хто там- і за што там
У аўчарню МТф ператварыў.
І не да чога іншых спрэчкі
Ён правучыць хацеў авечку.
Са злоснай вокіп ю на твары
Пачаў наносіць ёй удары.
З авечкай стаў гуляць ў футбол
Кошык у плечы гэта гол.
Авечка бразнулась аб дол
Хвілінкі дзве так праляжала
Потым ачухалась , устала
Казлу шчэ паказалась мала
Ён зноў вапіць ў вялікай злосці
Пачаў датрушчваць ёй косці.
Што ж тая бедная авечка
Стаптаўшы добрае мястэчка
Адкалашмачана як трэба
Таго ўжо не схацела хлеба
Разбіта як яйцо у цесце
Перахацела зразу есці.
Аглуздаўшысь на дапамогу стала зваць
Хоць не прыемна будзе выглядаць
Такое мацаванне дысцыпліны
Не прамаўчу- ад сораму загіну.
Я ў хлеве ем гады ў рады
Не скачу кракарак ды польку
За ўсё жыццё не украла столькі
Як ён за гэтых два гады.
Дзеянне кідае ў жах , смех
Не ўсім ізведала шанцуе
Не грэх , я ведаю -не грэх
Есці на працы дзе працуеш.
102 , нарад –ёсць пратакол
Судмедэксперта спраўка
Казёл адкажа за свой гол
Калі ў галоўцы ваўка.
Казёл і ў Афрыцы казёл
Куды яму падацца
Павагу трэба заслужыць
Рагамі не бадацца.
Тым не наладзіш дысцыпліну
Чужую знізіўшы жанчыну
Ды хто на гэта клюне
Толькі ў скаціну плюне.
Усё ясна хто тут вінаваты
Субардынацыю не трэба тут трымаць
У авечкі за плячыма пяць ягнят
Навошта ёй тусоўка у дзень маці?
Чаму тут падымаць свой хвост
Аднолькавыя у двух на ўзрост
І быццам бы не п яныя
У двух – дыпламаваныя.
У авечкі першы клас
Адзін адному не ў указ.
Згуляць схацеў на публіку
Аслаўлю на рэспубліку.
Выпадак не звычайны
І гэта не пра нас
У непатрэбным месцы
У не патрэбны час.
Скласць неабыдзенную спрэчку
Не тую выбраў ён авечку.
Хай у Царкву паставіць свечку
А сам хаваецца за печку.
Але казлы не каюцца
Па міру спрэчкі зноў
І скоцкія адносіны
Пануюць між казлоў.
Паважаць жанчыну , людзей сябе вакол
Харошага не ўклалі і пануе бессе
Сядзеў казёл у лесе , на родным Палессі
Збрую насіў за пазухай і жыў сярод ваўкоў.
Ніхто аб гэтым і не марыў
Каб стала жорсткасці ахвярай.
Праступак дерзкі і пахабны
Я дабяруся да улад
Сароміць грамадзянскі кодакс
І ў нацыі вядзе разлад.
Ужо праляцела многа часу
Даўнім -даўно пара забыцца
Ён мне паказвае грымасы
Жахлівым сном ў начы мне сніцца.
І хоць забрала я заяву
Адчуўшы ў сэрцы боль навек
Не буду я рабіць аб яву
П...й –не добры чалавек.
Я добра ведаю пра гэта
Ніхто ў яго не спапытае
Дзеля чаго , з якою мэтай,
Ці мо ў галоўцы не хапае?
Думкі рассеяны ў тумане
Тлумачыць , мол яна сама
Душы не водны не падмане
Дык хто ён ёсць-яго ж няма !
Хутка час для нас змяніўся
І абставіны з вартасцю паэтаў
З Пушкіным Дантэс за адно слоўца біўся
А гэта прста так . не з якай мэтай...
Пабіць пісьменніцу-маці пяцёх дзяцей
І скрозь зямлю не праваліцца...
Я не лічу тых за людзей
Ой! Дайце мёду атруціцца.
14.10.2010.
Свидетельство о публикации №114032107287