Трыялет

Ты помніш першае спатканне,
Якое падарыў нам лёс
Пад кронай восеньскіх бяроз?
Ты помніш першае спатканне –
На небе зоркі і мароз,
І поціск рук на развітанне…
Ты помніш першае спатканне,
Якое падарыў нам лёс?
1987 г.


Рецензии