Лёс калiны

Апяклася зіма на вуголлі калін.
Раскідала па снезе, бы пацеркі, гронкі.
Прыляцелі і селі ля іх снягіры
І крывавяць зімы надыходзячай крокі.

Серабрыцца ў паветры зімовы паркаль.
Вышывае на вокнах узоры мароз.
Я сягоння калінавы позірк спаткаў,
Ды не змог перайначыць скрываўлены лёс.

1988 г.


Рецензии